Справка
Нарадзіўся 02.06.1937, г. Мінск. Філосаф, спецыяліст у галіне гісторыка-філасофскіх навук. Доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1994). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. і. Леніна (1959), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя культуры; філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі; эстэтыка і этыка; сацыяльнае развіццё; пытанні фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і развіцця ідэалогіі беларускай дзяржавы.
Месца працы, пасада: Выдавецтва "Навука і тэхніка" (1959–1961, рэдактар); Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1965–1969); Інстытут філасофіі (1969–2004; старшы навуковы супрацоўнік, з 1980 – загадчык аддзела гісторыі філасофіі, у 1994–2004 – дырэктар інстытута).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1984).
Памёр 11.03.2004.
Варыянтная форма
| Majhrovič, Al'frèd Scâpanavіč (1937—2004) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Белорусские революционные демократы. Формирование и важнейшие аспекты мировоззрения : автореферат диссертации ... доктора философских наук : 09.00.03 / Майхрович Альфред Степанович. — Минск, 1982.
Майхрович Альфред Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 615.
Майхровіч Альфрэд Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 524.
Майхрович Альфред Степанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 438—439.
Майхрович Альфред Степанович // Гуманитарии и обществоведы НАН Беларуси. — Минск, 1997. — С. 48.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".