На главную |
---|
Справка
Чудакоў, Алег Парфір'евіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1940—2021) |
Нарадзіўся 23.10.1940, г. п. Сураж, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне сківічна-тваравай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977). Галоўны спецыяліст па сківічна-тваравай і пластычнай хірургіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 1992). Заснавальнік і прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў.
Адукацыя: Пермскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1964).
Навуковыя інтарэсы: пластычная, аднаўленчая і рэканструктыўная хірургія сківічна-тваравай вобласці і шыі.
Месца працы, пасада: Башкірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964–1965, клінічны ардынатар кафедры шпітальнай хірургіі (курс сківічна-тваравай хірургіі); Шпіталь Упраўлення ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Пермскага аблвыканкама (1965–1968, загадчык аддзялення хірургічнай оталарынгалогіі і сківічна-тваравай хірургіі); Цюменскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1968–1980; асістэнт, з 1969 – дацэнт, з 1977 – прафесар курса сківічна-тваравай хірургіі кафедры шпітальнай хірургіі, у 1979–1980 – загадчык кафедры сківічна-тваравай хірургіі); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1980; у 1980–2006 – загадчык кафедры сківічна-тваравай хірургіі, адначасова ў 1986–1998 – прарэктар па навуковай рабоце, з 2007 – прафесар кафедры хірургічнай стаматалогіі).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"(1997).
Памёр 15.07.2021.
Варыянтная форма
Čudakoŭ, Aleg Parfіr'evіč (1940—2021) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт |
Чудаков, Олег Порфирьевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1940—2021) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Эпителизированный плоский кожный лоскут в пластической хирургии челюстно-лицевой области и шеи : (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.21 / Чудаков Олег Порфирьевич. — Ленинград, 1975.
Чудаков Олег Порфирьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 554.
Чудакоў Алег Парфір'евіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 286.
Чудаков Олег Порфирьевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 338—340.
Сайт БДМУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |