unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кулажанка, Валянцін Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная анатомія ; нар. 1938)

    Нарадзіўся 18.07.1938, г. Кіеў, Украіна. Патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1977), прафесар (1984). Галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя БССР (1983–1987).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960).
    Навуковыя інтарэсы: патолагаанатамічныя змяненні пры рэспіраторных інфекцыях у нованароджаных; частата і віды анамалій у прэнатальным антагенезе чалавека; прэнатальная дыягностыка класіфікацыі анамалій развіцця ў эмбрыёнаў і плодаў чалавека; прафілактыка прыроджаных парокаў развіцця.
    Заснавальнік паталагічнай эмбрыялогіі ў Беларусі.
    Месца працы, пасада: 1-я клінічная бальніца г. Мінска (1960–1966, патолагаанатам); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1966; асістэнт кафедры паталагічнай анатоміі, у 1967–1983 – старшы навуковы супрацоўнік морфацыталагічнай лабараторыі, у 1983–1987 – загадчык кафедры паталагічнай анатоміі, з 1987 – прафесар кафедры), адначасова камандзіроўкі ў Сьера-Леонэ (1977–1979, патолагаанатам) і Кенію (1987–1990, патолагаанатам, кіраўнік групы савецкіх урачоў); 9-я і 10-я клінічныя бальніцы г. Мінска (з 1990).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982), медаль і інш.

        Варыянтная форма
    Kulažanka, Valâncіn Pâtrovіč (нар. 1938)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Кулаженко, Валентин Петрович (доктор медицинских наук ; патологическая анатомия ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Морфологические и цитогенетические нарушения при спонтанных абортах у человека : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : (14.00.15) / Кулаженко Валентин Петрович. — Москва, 1976.
    Кулаженко Валентин Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 342.
    Кулажанка Валянцін Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 571.
    Кулаженко Валентин Петрович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 107—108.
    БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.