unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мірончык, Іван Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная анатомія ; 1927—1987)

    Нарадзіўся 13.08.1927, в. Жарсцвянка, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць. Патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1972). Галоўны патолагаанатам Міністэрства аховы здароўя БССР (1974–1983).
    Адукацыя: Гродзенская фармацэўтычная школа (1947), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953; аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: патагенез і патамарфалогія захворванняў, выкліканых кішэчнай палачкай у дзяцей ранняга ўзросту.
    Месца працы, пасада: Полацкая гарадская бальніца (1953–1954, патолагаанатам); Сельскі ўрачэбны ўчастак (в. Селішча, Ушацкі раён; 1954, загадчык); Мінская абласная бальніца (1957–1958, празектар), адначасова старшы навуковы супрацоўнік Беларускага скурна-венералагічнага інстытута; Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958–1983; асістэнт, у 1966–1973 – дацэнт, у 1973–1974 – прафесар, у 1974–1983 – загадчык кафедры паталагічнай анатоміі); 1-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (з 1983, патолагаанатам).
    Памёр 00.00.1987.

        Варыянтная форма
    Mіrončyk, Іvan Mіkalaevіč (1927—1987)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Мирончик, Иван Николаевич (доктор медицинских наук ; патологическая анатомия ; 1927—1987) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Вопросы патологической анатомии и патогенеза изменений кишечника при некоторых условно-патогенных инфекциях у детей грудного возраста : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 764 / И. Н. Мирончик. — Минск, 1971.
    Мірончык Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 468.
    Мирончик Иван Николаевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 106—107.
    БД Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі "Личности в истории белорусской медицины".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Год смерці: 1987.