Справка
Нарадзіўся 20.06.1943, в. Семежава, Капыльскі раён, Мінская вобласць. Кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2009). Галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1993–2004).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972).
Навуковыя інтарэсы: хранічная ішэмічная хвароба сэрца; пытанні дыягностыкі, высвятлення патагенетычных механізмаў, распрацоўкі дыферэнцыраваных і індывідуалізаваных метадаў лячэння; рэабілітацыйныя тэхналогіі; прагназаванне інваліднасці.
6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Рэспубліканская бальніца 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (з 1974, урач-тэрапеўт); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" (з 1978, старшы навуковы супрацоўнік, з 1983 – загадчык лабараторыі хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, з 1986 – загадчык клінічнага аддзела, у 1993–2004 – дырэктар, з 2004 – загадчык аддзялення; і з 2013, галоўны навуковы супрацоўнік); Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (2006–2013, першы намеснік старшыні).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2007), медаль Францыска Скарыны (1997) і інш.
Памёр 01.03.2017.
Варыянтная форма
Manak, Mіkalaj Andrjeevіch (1943—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Пути дифференцированного и индивидуализированного выбора антиангинальных препаратов и лечения больных стабильной стенокардией : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.06 / Манак Николай Андреевич. ― Минск, 1993.
Манак Николай Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 641.
Манак Мікалай Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 57.
Манак Николай Андреевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 440—441.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
"eLIBRARY.RU".