unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мартынаў, Віктар Уладзіміравіч (доктар філалагічных навук ; мовазнаўства ; 1924—2013)

    Нарадзіўся 25.01.1924, г. Адэса, Украіна. Мовазнавец, лінгвіст, спецыяліст у галіне славістыкі, параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, фармальнай семантыкі, інфарматыкі, штучнага інтэлекту, стваральнік універсальнага семантычнага кода (УСК). Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Адэскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава (1948), Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1951).
    Навуковыя інтарэсы: беларусістыка; кампаратывістыка і славістыка; інфарматыка, кібернетыка, штучныя інтэлектуальныя сістэмы і тэхналогіі.
    Месца працы, пасада: Адэскі дзяржаўны імя І. І. Мечнікава (1951–1960; у 1951–1952 – намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце, у 1952–1960 – загадчык кафедры замежных моў); Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа (з 1960; у 1962–1990 – загадчык аддзела агульнага і славянскага мовазнаўства); Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (з 1992, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра "Семантыка").
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1990), "Человек века" (Міжнародны біяграфічны інстытут у Кембрыджы, 1993), ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
    Памёр 25.01.2013.

        Варыянтная форма
    Martynaŭ, Vіktar Uladzіmіravіch (1924—2013)

        Гл. таксама
    Мартынавы — Паплаўскія (дынастыя / сям'я)
    Мартынов, Виктор Владимирович (доктор филологических наук ; языкознание ; 1924—2013) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Мартынов Виктор Вдадимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 654.
    Мартынаў Віктар Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 139.
    Мартынаў Віктар Уладзіміравіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 331.
    Шматграннасць таленту Віктара Мартынава / Наталля Цяслюк // Роднае слова. — 2014. — № 1. — С. 46—47 : іл.
    Сайт "Philology.by".
    Сайт "Википедия".
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".