![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (Мінск). Філіял "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" |
Заснаваны ў 1929 г. як Інстытут мовазнаўства на базе мовазнаўчых падраздзяленняў Інстытута беларускай культуры. У 1935 г. разам з Інстытутам літаратуры і мастацтва ўвайшоў у склад Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, які з 1944 г. дзейнічаў пад назвай "Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва". У 1952 г. зноў вылучыўся ў асобную арганізацыю – Інстытут мовазнаўства. У 1956 г. – прысвоена імя Якуба Коласа. У 2008 г. адбылося аб’яднанне з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы ў адзіны Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. З 2015 г. – філіял "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У структуры інстытута 6 навукова-даследчых аддзелаў (інфарм. на 2023): аддзел сучаснай беларускай мовы; аддзел гісторыі беларускай мовы; аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі; аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі; аддзел славістыкі і тэорыі мовы; аддзел беларуска-рускіх моўных сувязей.
Вариантная форма
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (Мінск) |
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (Мінск). Філіял "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" |
Філіял "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (Мінск) (вариантный заголовок с применением сокращений) |
См. также
Источники информации
Нацыянальная БД аўтарытэтных запісаў.
Сайт філіяла "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |