![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Падлужны, Аляксандр Іосіфавіч (доктар філалагічных навук ; мовазнаўства ; 1935—2005) |
Нарадзіўся 16.08.1935, в. Залессе, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1989). Акадэмік НАН Беларусі (1994). Галоўны рэдактар штогодніка "Беларуская лінгвістыка" (1989–2005), часопіса "Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук" (1997–2003).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1959), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: сучасная беларуская мова і культура маўлення; вывучэнне гукавой сістэмы беларускай мовы.
Месца працы, пасада: Расненская СШ (в. Расна, Дрыбінскі раён; 1959–1962, настаўнік беларускай мовы і літаратуры); Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа (1964–2005; у 1969–1992 – загадчык лабараторыі эксперыментальнай фанетыкі, у 1992–2005 – загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы, у 1983–1989 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце,у 1989–2003 – дырэктар), адначасова Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (1997–2002, акадэмік-сакратар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"(1999), ордэн "Знак Почета" (1986), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1983).
Памёр 21.11.2005.
Варыянтная форма
Padlužny, Aleksandr Iosifovič (1935—2005) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Фонетическая система белорусского языка : (экспериментально-фонетическое исследование звукового состава) : автореферат диссертации ... доктора филологических наук : 10.02.02 / Подлужный Александр Иосифович. — Минск, 1980.
Падлужны Аляксандр Іосіфавіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 397—398.
Падлужны Аляксандр Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 500—501.
Подлужный Александр Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 125.
Подлужный Александр Иосифович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 230—231.
Аляксандр Іосіфавіч Падлужны : (да 80-годдзя з дня нараджэння) / В. П. Русак // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2015. — № 3. — С. 123—124.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |