unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Швед, Іван Адамавіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная анатомія ; 1938—2023)

    Нарадзіўся 05.02.1938, в. Драгабыль, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Патамарфолаг. Доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1977).
    Адукацыя: Баранавіцкае медыцынскае вучылішча (1956), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1966; клінічная ардынатура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне марфалагічных змяненняў у органах і тканках чалавека пры розных паталагічных станах; пытанні дзіцячай паталогіі і тэраталогіі.
    Месца працы, пасада: Гродзенская вобласць (1956–1957, фельчар фельчарска-акушэрскага пункта); Чарнаруцкая ўчастковая бальніца (в. Чарнаручча, Шклоўскі раён; 1966–1969, урач, галоўны ўрач); 1-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1971–1972, урач-патолагаанатам); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972–1975, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэраталогіі і медыцынскай генетыкі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1975–2022; старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 – загадчык лабараторыі агульнай паталогіі, з 1992 – загадчык аддзела агульнай паталогіі і імуналогіі, з 1996 – галоўны навуковы супрацоўнік марфалагічнай групы, пазней аддзела агульнай паталогіі навукова-даследчай лабараторыі).
    Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2006) і інш.
    Памёр 06.03.2023.

        Варыянтная форма
    Šved, Ivan Adamavič (1938—2023)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Навукова-даследчая лабараторыя
    Швед, Иван Адамович (доктор медицинских наук ; патологическая анатомия ; 1938—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Врожденные аномалии конечностей у детей раннего возраста с наследственными синдромами множественных врожденных пороков развития : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.15 / Швед Иван Адамович. — Москва, 1988.
    Швед Іван Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 402.
    Швед Иван Адамович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 413—414.
    Швед Иван Адамович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 190—191.
    Сайт БелМАПА. Персанальная старонка.
    Сайт Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.