unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шавялуха, Віктар Сцяпанавіч (доктар біялагічных навук ; кандыдат сельскагаспадарчых навук ; фізіялогія раслін ; 1929—2018)

    Нарадзіўся 11.01.1929, с. Лялекаўка, Пятроўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне фізіялогіі і біятэхналогіі раслін, селекцыі і раслінаводства, дзяржаўны дзеяч. Доктар біялагічных навук (1972), прафесар (1973). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1963). Акадэмік Расійскай акадэміі навук (2013).
    Адукацыя: Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1955).
    Навуковыя інтарэсы: фізіялогія раслін.
    Месца працы, пасада: Яраслаўскае абласное ўпраўленне сельскай гаспадаркі (1958–1960, начальнік); Яраслаўскі абласны выканаўчы камітэт (1960–1964, першы намеснік старшыні), адначасова Упраўленне сельскай гаспадаркі Яраслаўскай вобласці (1962–1964, начальнік упраўлення); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1964–1973; у 1972–1973 – загадчык кафедры раслінаводства); Беларускі НДІ земляробства (1973–1974, дырэктар); ЦК Кампартыі Беларусі (1974–1979, сакратар па сельскай гаспадарцы); Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР (1979–1984, намеснік міністра); Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1955–1958; і ў 1984–2013 – загадчык кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі, з 2013 – прафесар), адначасова акадэмік-сакратар Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1984–1993).
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1979), "Заслуженный деятель науки и техники Российской Федерации" (1994), Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1996) і інш.
    Памёр 25.01.2018, Масква.

        Варыянтная форма
    Šavâluha, Vіktar Scâpanavіč (1929—2018)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (Жодзіна). Дырэктар
    Шевелуха, Виктор Степанович (доктор биологических наук ; кандидат сельскохозяйственных наук ; физиология растений ; 1929—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Закономерности временного хода ростовых процессов у растений : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : (101) / В. С. Шевелуха. — Москва, 1971.
    Шевелуха Виктор Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 578.
    Шавялуха Віктар Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 356.
    Шевелуха Виктор Степанович // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты. — Горки, 2017. — С. 51—53.
    Сайт "Википедия".