Справка
Нарадзіўся 20.11.1891 (07.11.1891 па ст. ст.), г. Бабруйск, Бабруйскі павет, Мінская губерня (сучас. Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць). Генетык, філосаф. Акадэмік АН Украінскай ССР (1934). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў.
Адукацыя: 1 Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1923), Інстытут Чырвонай прафесуры (1925).
Навуковыя інтарэсы: праблемы генетыкі; філасофскія пытанні прыродазнаўства; уплыў рэнтгенаўскіх прамянёў на генетычны апарат (на прыкладзе дразафілы); вывучэнне тонкай структуры гена.
Месца працы, пасада: Мінскі губернскі рэўкам (1918, член рэўкама і сакратар); Мінскі гарвыканкам, сакратар і Наркамат фінансаў БССР, намеснік наркама (з 1919); Інстытут філасофіі і секцыі прыродазнаўчых навук пры Камуністычнай акадэміі (Масква; з 1924); Маскоўскі заатэхнічны інстытут (з 1926); Біялагічны інстытут імя К. А. Ціміразева (1928–1930, дырэктар); Лабараторыя Г. Мелера (ЗША, 1931); Усеўкраінская асацыяцыя марксісцка-ленінскіх навукова-даследчых інстытутаў (г. Харкаў; з 1932); Інстытут заалогіі і біялогіі АН УССР (1934–1937, загадчык аддзела генетыкі).
Рэпрэсаваны (арыштаваны ў Кіеве 27.07.1936, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, рэабілітаваны 25.05.1957 пасмяротна).
Памёр 10.03.1937.
Варыянтная форма
Agol, Izrail' Iosifavič (1891—1937) |
Агол, Іосіф Іосіфавіч (1891—1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Происхождение животных и человека / И. И. Агол. ― Киев, 1935.
Агол Іосіф (Ізраіль) Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 79. (Дата нараджэння: 02.12.1891.)
Агол Иосиф Иосифович // Беларусь: созвездие политических имен : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. ― Минск, 2009. — С. 334.
Хочу жить : [автобиографическая повесть] / Израиль Агол. Так и жили : [мемуары] / Вадим Агол. – Москва, 2011.
Агол Израиль Иосифович // Московская энциклопедия. ― Москва, 2007. — Т. 1 : Лица Москвы, кн. 1. — С. 19.
Агол Израиль Иосифович // Российская еврейская энциклопедия : [в 3 т.]. — Москва, 1994. — Т. 1. — С. 20—21.
Сайт "Энциклопедия Бобруйска".
Сайт "Летопись Московского университета".