Справка
Нарадзіўся 06.02.1931, г. Астрахань, Расія. Спецыяліст у галіне заатэхніі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1971), прафесар (1972). Акадэмік УАСГНІЛ (1973).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1953).
Навуковыя інтарэсы: развядзенне, селекцыя і генетыка жывёл; пытанні эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі.
6 аўтарскіх пасведчанняў.
Месца працы, пасада: Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР (1953); Капыльская МТС (Мінская вобласць; 1953–1955, галоўны заатэхнік); Калгас імя Чапаева (Капыльскі раён, Мінская вобласць; 1955–1959, старшыня); Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1959, намеснік начальніка ўпраўлення); Калгас "40 гадоў Кастрычніка" (Мінская вобласць; 1959–1964, старшыня); Беларускі НДІ жывёлагадоўлі (1964–1977; у 1964–1973 – дырэктар, з 1964 – загадчык аддзела генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл); Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнай адукацыі (1975–1987; у 1975–1977 – рэктар, з 1975 – загадчык кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл); Усерасійскі НДІ племянной справы (1977–1979, дырэктар); Усесаюзнае навукова-вытворчае аб'яднанне па племянной справе ў жывёлагадоўлі, генеральны дырэктар і Галаўны селекцыйна-генетычны цэнтр, г. Быкова, Маскоўская вобласць, загадчык аддзела прыкладной генетыкі (1987–1991); Усерасійскі навукова-даследчы селекцыйна-генетычны інстытут жывёлагадоўлі (1991–1994, дырэктар).
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), "Знак Почета" (1966) і інш.
Памёр 02.10.1994.
Варыянтная форма
Goryn, Vâčaslaŭ Cіmafeevіč (1931—1994) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Проблема гетерозиса в свиноводстве и возможности применения некоторых генетических параметров и методов для прогнозирования степени его проявления : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : (06.550) / Горин В. Т. — Киев, 1970.
Горын Вячаслаў Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 368.
Горин Вячеслав Тимофеевич // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии : профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты. — Горки, 2017. — С. 118—119.
Сайт Цэнтральнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі (Масква).