На главную |
---|
Справка
Рубанік, Васіль Паўлавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; 1917—1993) |
Родился 14.01.1917, с. Клішкі, Шосткінскі раён, Сумская вобласць, Украіна. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1964), прафесар (0000). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Кіеўскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Фізіка", 1948), Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1953).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя нелінейных ваганняў сістэм са спазненнем; тэорыя детэрмінаваных і стахастычных ваганняў; прыкладная матэматыка.
Месца працы, пасада: школы г. Шосткі (1946–1950, настаўнік матэматыкі і фізікі), Чарнавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1953–1976, загадчык кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, кафедры матэматычнага аналізу, кафедры прыкладной матэматыкі і механікі, кафедры матэматычных праблем кіравання і кібернетыкі, у 1960–1961 – дэкан фізіка-матэматычнага факультэта, 1968–1972 – прарэктар па навуковай рабоце), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 1976, у 1977–1983 – загадчык кафедры матэматычных праблем кіравання, 1983–1987 – кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання, 1987–1991 – прафесар кафедры матэматычных праблем кіравання).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў і інш.
Памёр 09.04.1993, пахаваны ў г. Гомелі.
Варыянтная форма
Rubanik, Vasil' Paŭlavič (1917—1993) |
Рубаник, Василь Павлович (1917—1993) (украінская мова) |
Гл. таксама
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання |
Рубаник, Василий Павлович (доктор физико-математических наук ; математика ; 1917—1993) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Колебания квазилинейных систем с запаздывающими связями : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / В. П. Рубаник. ― Киев, 1964.
Резонансные явления в некоторых нелинейных системах : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / В. П. Рубаник. ― Киев, 1953.
Анкета вучонага (без анкеты).
Звезда профессора Рубаника / С. Жогаль // Университет профессорский / [Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 261—264.
Памяти коллеги и товарища (к 90-летию со дня рождения профессора В. П. Рубаника) / С. П. Жогаль [и др.] // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2007. — № 2. — С. 190—191.
Сайт кафедры прыкладной матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Ю. Фядзьковіча.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |