unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Герус, Аляксей Іванавіч (доктар медыцынскіх навук ; анатомія чалавека ; 1932—1993)

    Нарадзіўся 26.09.1932, в. Юзафіны, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-анатам. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993).
    Адукацыя: Баранавіцкае медыцынскае вучылішча (1956), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962; аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: спартыўная анатомія; марфалагічныя асновы адаптацыі сасудзістай і нервовай сістэм шкілетных мышцаў да гіпакінезіі і фізічнай нагрузкі; праблемы ўздзеяння розных рэжымаў рухальнай дзейнасці на арганізм; аздараўленчая фізічная культура.
    Месца працы, пасада: Новамышская бальніца (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць; з 1962, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай частцы, хірург), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі), Акадэмія фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (з 1967, прафесар кафедры анатоміі, загадчык кафедры біямеханікі, з 1993 – загадчык кафедры рэабілітацыі і нетрадыцыйных метадаў аздараўлення).
    Памёр 28.09.1993.

        Варыянтная форма
    Gerus, Alâksej Ivanavič (1932—1993)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Мінск). Факультэт аздараўленчай фізічнай культуры
    Герус, Алексей Иванович (доктор медицинских наук ; анатомия человека ; 1932—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние гипокинезии и интенсивной физической нагрузки до предела на звенья рефлекторной дуги и сосудистую систему скелетных мышц (экспериментально-морфологическое исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.02 / Герус Алексей Иванович. ― Киев, 1990.
    Развитие сосудов и нервов в сращениях между тонкой кишкой и большой поясничной мышцей (экспериментально-морфологическое исследование) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 751 / А. И. Герус. — Минск, 1969.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Герус Аляксей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 200.
    Герус Алексей Иванович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 13—14.
    Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. ― Минск, 2007. — Информация на с. 139, 142, 170, 269, 303.
    Сайт "Музеі Беларусі".
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.