Справка
Нарадзіўся 08.11.1921, в. Папоўка, Гомельскі павет, Гомельская губерня (сучас. аг. Леніна, Добрушскі раён, Гомельская вобласць). Гістолаг, морфаэмбрыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951; аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне клеткавых элементаў кары наднырачнікаў; патагенез энцэфаліту; уплыў розных рацыёнаў кармлення на гістамарфалагічную структуру органаў пацукоў; пытанні анатамічных заканамернасцей развіцця дзяцей і падлеткаў.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954–1964; асістэнт кафедры гісталогіі, з 1962 – загадчык лабараторыі гістахіміі Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1964–1975; у 1964–1972 – загадчык вытворча-эксперыментальнай лабараторыі, у 1972–1975 – загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі); Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1975–1984, загадчык кафедры анатоміі і фізіялогіі чалавека).
Узнагароды: ваенныя медалі.
Памёр 04.10.1997.
Варыянтная форма
Kraŭcoŭ, Mіhaіl Paŭlavіč (1921—1997) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Надпочечники в перинатальном периоде развитии человека в норме и патологии : (экспериментально-морфологическое исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 099 / М. П. Кравцов. — Рига, 1971.
Краўцоў Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 457.
Кравцов Михаил Павлович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 407—408.
Кравцов Михаил Павлович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 188.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.