unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Навукова-даследчая лабараторыя

    Гісторыя Навукова-даследчай лабараторыі пачалася ў 1957 г., калі была створана група з трох чалавек, якая мела ў сваім распараджэнні эксперыментальны блок і марфалагічную лабараторыю. У 1959 г. арганізуецца віварый, і эксперыментальная група ператвараецца ў эксперыментальна-вытворчую лабараторыю. У 1972 г. створана Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя (загад Міністэрства аховы здароўя СССР ад 24.01.1972 № 52). З 01.07.2012 – Навукова-даследчая лабараторыя (загад рэктара Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі ад 30.04.2012 № 410).
    У склад лабараторыі ўваходзяць наступныя структурныя падраздзяленні (на 2023 год): аддзел метабалічнай дыягностыкі, аддзел агульнай паталогіі, група ПЦР-дыягностыкі, аддзел імуналогіі і біямедыцынскіх тэхналогій, група тыраідалогіі, віварый.
    Навукова-даследчая лабараторыя размешчана ў пяціпавярховым будынку ў комплексе з двухпавярховым віварыем у аг. Лясны.

        Варыянтная форма
    Навукова-даследчая лабараторыя БелМАПА (Мінск) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Научно-исследовательская лаборатория Белорусской медицинской академии последипломного образования (Минск)
    НДЛ БелМАПА (Мінск) (скарачэнне)
    ЦНДЛ БелМАПА (Мінск) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Данільчык, Валянцін Сцяпанавіч (доктар медыцынскіх навук ; біяхімія ; 1933—2002)
    Дрозд, Валянціна Міхайлаўна (доктар медыцынскіх навук ; эндакрыналогія ; 1955—2021)
    Краўцоў, Міхаіл Паўлавіч (доктар медыцынскіх навук ; гісталогія ; 1921—1997)
    Ліўшыц, Іосіф Барысавіч (доктар медыцынскіх навук ; эндакрыналогія ; біяхімія ; 1936—1991)
    Раманчак, Міхаіл Мікітавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; фармакалогія ; нар. 1929)
    Швед, Іван Адамавіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная анатомія ; 1938—2023)
    Белорусская медицинская академия последипломного образования (Минск). Научно-исследовательская лаборатория (на іншай мове)
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск) (больш шырокае паняцце)

        Крыніцы інфармацыі
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.