unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Данільчык, Валянцін Сцяпанавіч (доктар медыцынскіх навук ; біяхімія ; 1933—2002)

    Нарадзіўся 08.12.1933, г. Мінск. Біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1991).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957), Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы мацярынства і дзяцінства (ардынатура, 1963).
    Навуковыя інтарэсы: гарманальныя біяхімічныя даследаванні; распрацоўка арыгінальных мікраметодык для паглыбленага вывучэння ліпіднага абмену ў хворых і асоб павышанай рызыкі.
    Месца працы, пасада: Абласны дом дзіцяці (г. Глыбокае, Маладзечанская (Віцебская) вобласць; з 1957, галоўны ўрач); Участковы педыятр у Полацку, педыятр арганізацыйна-метадычнага аддзела Дарожнай бальніцы Беларускай чыгункі (1963–1965); Беларускі НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1965, навуковы супрацоўнік-урач, з 1968 – кіраўнік лабараторнага аддзела); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1977–1999; старшы выкладчык кафедры клінічнай лабараторнай дыягностыкі, з 1992 – загадчык гарманальна-біяхімічнага аддзела Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі).
    Узнагароды: медалі "За доблестный труд", "Ветеран труда", Ганаровая грамата Мністэрства аховы здароўя БССР і інш.
    Памёр 19.02.2002, пахаваны ў г. Заслаўе Мінскага раёна.

        Варыянтная форма
    Danіl'čyk, Valâncіn Scâpanavіč (1933—2002)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Навукова-даследчая лабараторыя
    Данильчик, Валентин Степанович (доктор медицинских наук ; биохимия ; 1933—2002) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Становление липидного обмена в раннем неонатальном периоде и его значение для адаптации новорожденного ребенка в норме и патологии : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : (14.00.09) / Данильчик Валентин Степанович. — Москва, 1987.
    Данільчык Валянцін Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 377.
    Данильчик Валентин Степанович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 418—419.
    Данильчик Валентин Степанович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 136—137.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.