unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Папоў, Фёдар Восіпавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1907—1970)

    Нарадзіўся 09.07.1907, в. Вялікае Южакова, Кацельніцкі павет, Чарноўская воласць, Вяцкая губерня (Южакі, Акцябрскі раён, Кастрамская вобласць, у 1997 скасавана), Расія. Гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1950).
    Адукацыя: Вяцкі рабфак (1932), Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (аддзяленне навуковых работнікаў Інстытута Маркса — Энгельса — Леніна пры ЦК УКП(б), 1936).
    Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; гісторыя Беларусі; сацыяльна-эканамічны стан Беларусі ў складзе Расійскай імперыі; нацыянальнае пытанне; беларуская дзяржаўнасць; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.
    Месца працы, пасада: Чарноўскі раённы камітэт УЛКСМ (1928–1929, сакратар), Цэнтральнае архіўнае ўпраўленне СССР (1936, намеснік загадчыка аддзела саюзных рэспублік), Цэнтральнае архіўнае ўпраўленне БССР (1936–1937, намеснік кіруючага), Варашылаўскі раённы камітэт КП(б)Б г. Мінска (1937–1938, інструктар), Дом палітычнай асветы ЦК КП(б)Б (1938, дырэктар), Партыйны архіў ЦК КПБ (г. Магілёў, у гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў г. Уфе, Башкірыя; 1938–1955, загадчык архіва), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1955–1967, дацэнт кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, у 1955–1960 – дырэктар інстытута).
    Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), Чырвонай Зоркі (1945), "Знак Почета" (1949) і інш.
    Памёр 09.09.1970, г. Магілёў.

        Варыянтная форма
    Papoŭ, Fëdar Vosipavič (1907—1970)

        Гл. таксама
    Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Рэктар
    Попов, Федор Осипович (кандидат исторических наук ; 1907—1970) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Деятельность М. В. Фрунзе в период подготовки Великой Октябрьской социалистической революции в Белоруссии : диссертация ... кандидата исторических наук / Ф. О. Попов. — Минск, 1950.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Папоў Фёдар Восіпавіч / Віталь Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 405.
    Папоў Фёдар Восіпавіч / В. А. Свярчкоў // Архівісты Беларусі : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2020. — С. 207—208.
    [Фёдар Восіпавіч Папоў] // Гістарычны факультэт : да 75-годдзя ўтварэння / Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова". — Магілёў, 2010. — С. 82.
    Сайт "Архивы Беларуси".