![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Гурыновіч, Тамара Аляксандраўна (кандыдат медыцынскіх навук ; урачэбна-працоўная экспертыза ; 1927—2015) |
Нарадзілася 30.08.1927, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць. Урач-тэрапеўт, спецыяліст у галіне ўрачэбна-працоўнай экспертызы. Кандыдат медыцынскіх навук (1958), дацэнт (1971).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950; клінічная ардынатура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: пытанні ўрачэбна-працоўнай экспертызы хворых з рэўматычнымі парокамі сэрца, пнеўманіяй і бронхазахворваннямі.
Месца працы, пасада: Гродзенскі процітуберкулёзны дыспансер (1950–1951, фтызіятр); Мінская абласная клінічная бальніца (1954, урач-тэрапеўт); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954–1959, асістэнт кафедры тэрапіі); Беларускі навукова-даследчы інстытут пералівання крыві (1959–1963, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1963–1992; асістэнт, з 1970 – дацэнт кафедры тэрапіі № 2, з 1971 – загадчык курса урачэбна-працоўнай экспертызы, з 1975 – дацэнт кафедры ўрачэбна-працоўнай экспертызы).
Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя" (1971), ганаровыя граматы Міністэрства сацыяльнага забеспячэння БССР і інш.
Памерла 00.00.2015.
Вариантная форма
Gurynovіč, Tamara Alâksandraŭna (1927—2015) |
См. также
Источники информации
Комплексное лечение больных тиреотоксикозом : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Т. А. Гуринович. — Минск, 1958.
Гуринович Тамара Александровна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 183.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |