unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чэпік, Пётр Дзям'янавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; неўралогія ; урачэбна-працоўная экспертыза ; 1904— )

    Нарадзіўся 22.06.1904, в. Залессе, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Неўрапатолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1951), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930; аспірантура, 1933).
    Навуковыя інтарэсы: неўрагенная прырода аліментарнай дыстрафіі; пытанні ўрачэбна-працоўнай экспертызы пры захворваннях нервовай сістэмы.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1933 – ардынатар клінікі нервовых хвароб; 1951–1961 – асістэнт, дацэнт кафедры нервовых хвароб); Іркуцкі навукова-даследчы інстытут неўралогіі, артапедыі і фізіятэрапіі (1935–1939, ардынатар-неўрапатолаг); Дзяржаўны інстытут фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі (Мінск; 1940–1941, ардынатар-неўрапатолаг); Адэскі інстытут ўдасканалення ўрачоў імя М. Горкага (1946–1951, асістэнт кафедры нервовых хвароб); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (з 1961, дацэнт кафедры тэрапіі № 2 па курсе ўрачэбна-працоўнай экспертызы, у 1962–1971 – загадчык самастойнага курса ўрачэбна-працоўнай экспертызы).
    Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, медаль "За оборону Москвы" і інш.
    Памёр 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Čèpіk, Pëtr Dzâm'ânavіč (1904— )

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
    Чепик, Петр Демьянович (кандидат медицинских наук ; неврология ; врачебно-трудовая экспертиза ; 1904— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Неврогенная природа алиментарной дистрофии : диссертация ... кандидата медицинских наук / Петр Демьянович Чепик. — Одесса, 1950.
    Чепик Петр Демьянович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 182.
    Чепик Петр Демьянович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 132.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.