unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сосіна-Ізраіцель, Берта Майсееўна (доктар медыцынскіх навук ; рэнтгеналогія ; 1903—1982)

    Нарадзілася 26.02.1903 (13.02.1903 па ст. ст.), г. Чавусы, Магілёўская губерня (сучас. Магілёўская вобласць). Урач-рэнтгенолаг. Доктар медыцынскіх навук (1950), прафесар (1952). Старшыня Рэспубліканскага таварыства рэнтгенолагаў і радыёлагаў (1952–1977).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1928).
    Навуковыя інтарэсы: функцыянальная рэнтгенадыягностыка.
    Заснавальнік рэнтгенафункцыянальнага напрамку пры вывучэнні органаў стрававання ва ўмовах нормы і пры паталагічных станах.
    Месца працы, пасада: 1-я Савецкая бальніца г. Мінска (1928–1929); Гарадская бальніца (г. Барысаў, Мінская вобласць; 1929–1932, загадчык рэнтгенаўскага кабінета); 1-я бальніца г. Мінска (1932–1934, рэнтгенолаг); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1934–1941, асістэнт курса рэнтгеналогіі, з 1939 – дацэнт і загадчык курса; 1944–1951 – загадчык курса рэнтгеналогіі); Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1941–1944, дацэнт курса рэнтгеналогіі), адначасова кансультант ваеннага шпіталя; Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1951–1977, загадчык кафедры рэнтгеналогіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1967), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
    Памерла 23.10.1982, пахавана на Паўночных могілках у Мінску.

        Варыянтная форма
    Sosina-Іzraіcel', Berta Majseeŭna (1903—1982)
    Ізраіцель, Берта Майсееўна (1903—1982)
    Сосіна, Берта Майсееўна (1903—1982)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
    Сосина-Израитель, Берта Моисеевна (доктор медицинских наук ; рентгенология ; 1903—1982) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Моторно-эвакуаторная функция желудка человека : [рентгенологические наблюдения] : Автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Берта Моисеевна Сосина-Израитель. — Минск, 1950.
    Сосина-Израитель Берта Моисеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 42.
    Сосіна-Ізраіцель Майсееўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 89.
    Сосина Берта Моисеевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 175—178.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.