unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Тарун, Канстанцін Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1935—2007)

    Нарадзіўся 25.06.1935, в. Матрункі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
    Адукацыя: Мазырскае медыцынскае вучылішча (1955), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне тапаграфіі органаў брушной поласці, малога таза; удасканаленне аператыўных прыёмаў выканання хірургічных умяшанняў; хірургія страўнікава-кішачнага тракта.
    Месца працы, пасада: Сасноваборская бальніца Светлагорскага раёна (1965–1974, хірург, у 1974 – галоўны ўрач); Мінская абласная клінічная бальніца (1974–1978, урач-практолаг, у 1978 – загадчык аддзялення); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1978, асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (з 1980, асістэнт, з 1987 – дацэнт кафедры неадкладнай хірургіі, у 1988–1992 – загадчык кафедры тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі, у 1993–1996 – прафесар кафедры клінічнай і эксперыментальнай хірургіі з курсам тапаграфічнай анатоміі); Беларуская чыгунка (з 1997, галоўны хірург); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (каля 2007).
    Памёр 00.01.2007.

        Варыянтная форма
    Tarun, Kanstancіn Mіkalaevіč (1935—2007)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Хірургічны факультэт
    Тарун, Константин Николаевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1935—2007) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Травмы толстой кишки (лечебная тактика) : клинико-экспериментальное исследование : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.27 / Тарун Константин Николаевич. — Минск, 1985.
    Тарун Константин Николаевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 322—323.
    Тарун Константин Николаевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 123.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.