Справка
Нарадзіўся 30.01.1929, г. Мінск. Анатам, тапографаанатам. Кандыдат медыцынскіх навук (1954), дацэнт (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950), 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: кровазабеспячэнне цэнтральнай нервовай сістэмы і органаў брушной поласці; пытанні перасадкі ныркі; вывучэнне стану крывяносных сасудаў у норме і пры эксперыментальных станах.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954–1958, асістэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі); 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (1958–1963, асістэнт кафедры нармальнай анатоміі, з 1961 – аператыўнай хірургіі); Універсітэт дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы (Масква; 1963–1967, дацэнт кафедры тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі); Беларускі навукова-даследчы інстытут гематалогіі і пералівання крыві (1967–1969, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1969–1992; загадчык курса, у 1973–1978 – кафедры тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі, у 1978–1992 – дацэнт кафедры, у 1970–1973 – дэкан хірургічнага факультэта).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, значок "Отличнику здравоохранения".
Памёр 00.03.2005.
Варыянтная форма
Leonov, Sergej Vasil'evič (1929—2005) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Артериальное кровоснабжение седалищного нерва : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / С. В. Леонов. — Москва, 1954.
Леонов Сергей Васильевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 321—322.
Леонов Сергей Васильевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 122.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.