Справка
Нарадзіўся 08.03.1948, в. Рамейкі, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Фармацэўт. Доктар фармацэўтычных навук (1993), прафесар (1994).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970), 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (аспірантура, 1978; дактарантура, 1992).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне стабільнасці лекавых прэпаратаў; тэхналогія лякарстваў; арганізацыя фармацэўтычнай справы; фармакагнозія.
Месца працы, пасада: Цэнтральная раённая аптэка (г. п. Брагін, Гомельская вобласць; 1970, намеснік кіраўніка); Гомельскае абласное аптэчнае ўпраўленне (1970–1972, фармінспектар, старшы фармінспектар аддзела аптэчнай сеткі); Галоўнае аптэчнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя БССР (1972–1975, намеснік кіраўніка цэнтральнага аптэчнага склада); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1978–1999; старшы выкладчык кафедры тэхналогіі лякарстваў, у 1983–1993 – загадчык кафедры, у 1994–1999 – загадчык аддзела дактарантуры, аспірантуры і клінічнай ардынатуры, у 1999 – старшы навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі); Мінскі інстытут кіравання (з 1999); Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (з 2006).
Варыянтная форма
Pil'ko, Âŭgen Kanstancіnavіč (нар. 1948) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование стабильности лекарственных препаратов и пути ее повышения : автореферат диссертации ... доктора фармацевтических наук : 15.00.01 / Пилько Евгений Константинович. — Москва, 1992.
Пилько Евгений Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 60.
Пілько Яўген Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 359.
Пилько Евгений Константинович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 317—318.
Пилько Евгений Константинович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 199.
Сайт БелМАПА. Персанальная старонка.