Справка
Нарадзіўся 11.03.1923, в. Паясы (сучас. Пігасы), Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць. Фармацэўт. Кандыдат фармацэўтычных навук (1968), дацэнт (1970). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны (сувязны партызанскага атрада імя Калініна Пінскага злучэння).
Адукацыя: Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне аўтаматызацыі і ўдасканалення тэхналагічных працэсаў пры вырабе экстэмпаральных водных выцяжак і фармацэўтычных раствораў.
4 рацыяналізатарскія прапановы, 2 пасведчанні на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Раённая аптэка (г. Драгічын, Брэсцкая вобласць; з 1944, загадчык); Раённая аптэка № 49 (Брухавічы, Львоўская вобласць; 1951–1953, кіраўнік); Львоўская фармацэўтычная фабрыка (1953, дырэктар); Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953–1972, асістэнт, дацэнт кафедры тэхналогіі лякарстваў); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1972–1983, загадчык кафедры тэхналогіі лякарстваў).
Награды: медалі "Партизану Великой Отечественной войны", "За доблестный труд в Великой Отечественной войне" і інш.
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Kamіsarčuk, Anton Antonavіč (1923— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Изыскание новых эмульгаторов-ускорителей диспергирования ртути в безводном ланолине : автореферат диссертации ... кандидата фармацевтических наук / А. А. Комиссарчук. ― Львов, 1967.
Комиссарчук Антон Антонович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 316—317.
Комиссарчук Антон Антонович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 198.
Сайт раённай газеты "Драгічынскі веснік".
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.