![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Колб, Уладзімір Гаўрылавіч (доктар медыцынскіх навук ; біяхімія ; гематалогія ; 1929—2014) |
Нарадзіўся 12.03.1929, в. Лемяшэвічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Біяхімік, гематолаг. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1972). Галоўны спецыяліст па клінічнай лабараторнай дыягностыцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1967–1993).
Адукацыя: Пінская фельчарска-акушэрская школа (1949), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955; аспірантура, 1958).
Навуковыя інтарэсы: праблемы рэактыўнасці арганізма пры туберкулёзе; арганізацыя лабараторнай службы ў медыцынскіх установах Беларусі; біяхімія і імуналогія; лёгачная і сардэчная паталогіі; дыягностыка і метады даследаванняў у нефралогіі і ўралогіі.
50 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і рацыяналізатарскіх прапаноў.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут туберкулёзу (1958–1970; загадчык біяхімічнага аддзела, з 1969 – загадчык лабараторна-дыягнастычнага аддзела); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1970; у 1970–1999 – загадчык кафедры клінічнай лабараторнай дыягностыкі).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР"(1990), знак "Выдатнік аховы здароўя" (1982), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1979), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш.
Памёр 12.10.2014.
Варыянтная форма
Kolb, Uladzіmіr Gaŭrylavіč (1929—2014) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Биохимические и биофизические аспекты изучения реактивности организма при туберкулезе : (клинико-лабораторное и экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 776 / В. Г. Колб. — Вильнюс, 1969.
Колб Владимир Гаврилович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 167—169.
Колб Владимир Гавриилович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 135—136.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |