Справка
Нарадзілася 12.08.1947, г. Днепрапятроўск (Днепр), Украіна. Урач-гематолаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), дацэнт (1993). Галоўны пазаштатны гематолаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1996–2007, 2010).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972), Навукова-даследчы інстытут марфалогіі чалавека АМН СССР (аспірантура, 1976).
Навуковыя інтарэсы: метады дыягностыкі і лячэння акушэрскіх крывацёкаў; анемія; методыкі прафілактыкі і лячэння дэфіцыту жалеза; метады прагназавання і кантролю проціпухліннай тэрапіі гемабластозаў; медыка-сацыяльная экспертыза і рэабілітацыя.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут гематалогіі і пералівання крыві (1975–1978, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі, у 1978 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі эксперыментальнай ізасералогіі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1978–2021; старшы выкладчык кафедры клінічнай лабараторнай дыгностыкі, з 1979 – асістэнт, з 1991 – дацэнт, з 2006 – прафесар, з 2007 – загадчык кафедры клінічнай гематалогіі і трансфузіялогіі).
Узнагароды: знак" Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь " і інш.
Памерла 27.08.2021.
Варыянтная форма
Smirnova, Lûdmila Alâkseeŭna (1947—2021) |
Smirnova, Ludmila A. (1947—2021) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Ферропротеины при лейкозах и анемиях : патогенетическое, диагностическое, прогностическое значение : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.29 : защищена 25.05.2005 : утверждена 21.12.2005 / Смирнова Людмила Алексеевна. — Минск, 2005.
Смирнова Людмила Алексеевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 164—166.
Смирнова Людмила Алексеевна // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 87—88.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
Сайт БелМАПА. Некралог.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.