unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Трусевіч, Барыс Іпалітавіч (доктар медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; 1892—1961)

    Нарадзіўся 05.08.1892 (24.07.1892 па ст. ст.), г. Віцебск. Тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1956). Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР (1952–1954). Удзельнік Першай сусветнай вайны.
    Адукацыя: Імператарскі ўніверсітэт святога Уладзіміра (Кіеў; 1916).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні кардыялогіі; клінічныя і эксперыментальныя даследаванні ўнутранай паталогіі і інфекцыйных захворванняў.
    Месца працы, пасада: Кіеўскі ўніверсітэт (1918–1920); Эпідэмічная бальніца (Растоў-на-Доне; 1920–1921, тэрапеўт, галоўны ўрач); Данская абласная бальніца (Растоў-на-Доне; 1921–1924, ардынатар, загадчык тэрапеўтычнага, інфекцыйнага аддзялення); Туберкулёзная бальніца (Новачаркаск; 1924-1928, галоўны ўрач); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1928–1941, з 1934 – загадчык кафедры тэрапіі; 1943–1961, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі); Самаркандскі медыцынскі інстытут (1941–1942, прафесар, загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі); Сталінабадскі медыцынскі інстытут (1942–1943, загадчык кафедрамі прапедэўтыкі ўнутраных хвароб і інфекцыйных хвароб).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1947), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш.
    Памёр 14.11.1961, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

        Варыянтная форма
    Trusevič, Barys Іpalіtavіč (1892—1961.)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Трусевич, Борис Ипполитович (доктор медицинских наук ; внутренние болезни ; 1892—1961) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности [острый механический застой в воротной системе] : диссертация ... доктора медицинских наук / Борис Ипполитович Трусевич. — Самарканд, 1942.
    Трусевич Борис Ипполитович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 274.
    Трусевіч Барыс Іпалітавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 539.
    Трусевич Борис Ипполитович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 277—278.
    Трусевич Борис Ипполитович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 148—150.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.