unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вейс, Ювеналій Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; аграінжынерыя ; 1878—1950)

    Нарадзіўся 05.01.1878, г. Екацярынбург, Расія. Спецыяліст у галіне машыназнаўства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1937), прафесар (1909). Акадэмік АН БССР (1940).
    Адукацыя: Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства (Польшча; спецыяльнасць "Аграномія", 1899).
    Навуковыя інтарэсы: праектаванне і прымяненне сельскагаспадарчых машын і механізмаў.
    Месца працы, пасада: Горацкае рамеснае вучылішча і Горацкае земляробчае вучылішча (1900–1911), Бюро па сельскагаспадарчай механіцы Сельскагаспадарчага вучонага камітэта Міністэрства земляробства Расіі (1910–1920), Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1920–1941, загадчык кафедры механізацыі сельскай гаспадаркі, дэкан факультэта меліярацыі і машыназнаўства, прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце), Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут (1941–1945, загадчык кафедры, дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі), Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР (1946–1947, акадэмік-сакратар), Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі АН БССР (з 1947, загадчык лабараторыі па вывучэнні фізіка-механічных уласцівасцей раслін), Беларускі політэхнічны інстытут (1946–1950, загадчык кафедры "Аўтамабілі").
    Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940) і інш.
    Памёр 12.12.1950, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Vejs, Ùvenalij Alâksandravič (1878—1950)
    Weiss, I. (1878—1950) (нямецкая мова)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Аўтатрактарны факультэт
    Вейс, Ювеналий Александрович (доктор технических наук ; агроинженерия ; 1878—1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Вейс Ювеналій Аляксандравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 3. — С. 8.
    Вейс Ювеналий Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 605.
    Вейс Ювеналий Александрович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 95.
    [Вейс Ювеналий Александрович] // Автотракторный факультет / БПИ — БГПА — БНТУ. — Минск, 2017. — С. 70.
    [Вейс Ювеналий Александрович] // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки, 2017. — С. 12—14.