unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чыж, Георгій Васільевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; прамянёвая дыягностыка ; нар. 1948)

    Нарадзіўся 16.01.1948, в. Куплін, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць. Рэнтгенарадыёлаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1984), дацэнт (1998).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1984).
    Навуковыя інтарэсы: урарэнтгеналогія; інтэрвенцыйная радыялогія.
    Больш за 40 рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Мінская абласная клінічная бальніца (з 1974, урач-уролаг); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1984–2004; урач-рэнтгенолаг ангіяграфічнага кабінета, з 1988 – асістэнт кафедры дзіцячай рэнтгеналогіі, з 1996 – дацэнт кафедры прамянёвай дыягностыкі ў педыятрыі, з 1999 – загадчык кафедры дыягнастычных тэхналогій); Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 1996, галоўны радыёлаг); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (...–2019, загадчык аддзялення пазітронна-эмісійнай тамаграфіі).
    Узнагароды: знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (2009).

        Варыянтная форма
    Čyž, Georgij Vasil'evič (нар. 1948)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (аграгарадок Лясны, Мінскі раён)
    Чиж, Георгий Васильевич (кандидат медицинских наук ; лучевая диагностика ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Рентгенофункциональная и анатомическая характеристика кишечника при неврогенных расстройствах тазовых органов : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.19 / Чиж Георгий Васильевич. — Казань, 1984.
    Чиж Георгий Васильевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 139—140.
    Чиж Георгий Васильевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 196.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі послядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
    Сайт Беларускага таварыства радыёлагаў.