unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дуброва, Варвара Пятроўна (кандыдат педагагічных навук)

    Нарадзілася 00.00.0000, г. Віцебск. Псіхолаг, педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт (1997).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Псіхалогія і педагогіка", 1980; аспірантура, 1986).
    Навуковыя інтарэсы: педагогіка дзяцінства; медыцынская псіхалогія; медыцынская этыка; сацыяльна-псіхалагічная падрыхтоўка будучых урачоў.
    Месца працы, пасада: яслі-сад (1980–1982, метадыст), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (з 1986 – асістэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі, у 1989–1990 – кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт (1990–1997 – старшы выкладчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі, кафедры дашкольнай педагогікі і псіхалогіі, 1997–1998 – дацэнт кафедры псіхалогіі і карэкцыйнай работы), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1998, дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі, у 1998–2002 – загадчык кафедры).
    Памерла 00.00.0000 (загінула ў аўтакатастрофе).

        Варыянтная форма
    Dubrova, Varvara Petrovna
    Дуброва, Варвара Петрівна (украінская мова)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па педагогіцы і псіхалогіі
    Дуброва, Варвара Петровна (кандидат педагогических наук) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние педагогической позиции родителей на воспитание самостоятельности у детей старшего дошкольного возраста : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Дуброва Варвара Петровна. ― Минск, 1997.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Дуброва Варвара Петровна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001 : энциклопедия. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 52. — Неточности в датах мест работы.
    Педагогический факультет: история, факты, люди / Витебскитй государственный университет им. П. М. Машерова. ― Витебск, 2007. — Информация на с. 39.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Электронны архіў бібліятэкі ВДМУ.
    Сайт "Doktora.by". Інтэрв'ю з к.м.н. Мартынавай Аленай Валер'еўнай. Інфармацыя аб гібелі Дубровай В. П.