Справка
Нарадзіўся 23.07.1889, г. Харкаў, Украіна. Гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1931).
Адукацыя: Харкаўскі медыцынскі інстытут (1922).
Навуковыя інтарэсы: жыллёва-камунальная гігіена; санітарнае добраўпарадкаванне населеных месцаў; гігіенічныя пытанні будаўніцтва і эксплуатацыі МТС і барацьба з траўматызмам сярод механізатараў сельскай гаспадаркі; гігіенічны рэжым на прадпрыемствах харчовай прамысловасці і грамадскага харчавання.
Месца працы, пасада: 2-я Савецкая і 48-я халерная бальніцы г. Харкава (1917–1922); клінічныя і санітарныя ўстановы г. Харкава (1922–1923); Растоўскі-на-Доне медыцынскі інстытут (1923–1931); Крымскі медыцынскі інстытут (Сімферопаль; 1931–1933, загадчык кафедры агульнай гігіены); Смаленскі медыцынскі інстытут (1933–1941, загадчык кафедры агульнай гігіены); Паўночна-Асяцінскі медыцынскі інстытут (г. Арджанікідзэ; 1941); Народны камісарыят аховы здароўя Армянскай ССР і Кіраваканскі медыцынскі інстытут (1942); Куйбышаўскі медыцынскі інстытут (1943–1951, загадчык кафедры гігіены, адначасова з 1944 – дэкан медыцынскага факультэта); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1951–1958, загадчык кафедры агульнай гігіены); Ленінградскі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава (1958–1974, загадчык кафедры гігіены).
Узнагароды: медаль "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", значок "Отличнику здравоохранения" (1945) і інш.
Памёр 18.07.1980.
Варыянтная форма
Muhin, Anatolij Pâtrovіč (1889—1980) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Мухин Анатолий Петрович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 107—108.
Мухин Анатолий Петрович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 127—128.
Памяти Анатолия Петровича Мухина // Здравоохранение Белоруссии. — 1980. — № 12. — С. 66—67.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.