Справка
Нарадзіўся 05.04.1932, с. Марынаўка, Даманеўскі раён, Адэская вобласць (сучас. Мікалаеўская), Украіна. Урач-гістолаг. Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955; аспірантура, 1958).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне заканамернасцей эмбрыянальнага марфагенезу органаў і рэгулюючых сістэм (нервовай, эндакрыннай, імуннай); даследаванне эмбрыянальнага развіцця кітападобных; эксперыментальная марфалогія і прымяненне метадаў у транспланталогіі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1958-2010; асістэнт, з 1969 – дацэнт кафедры нармальнай анатоміі, у 1971–1997 – загадчык кафедры кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі, з 1997 – прафесар).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1997), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2004), ордэн Дружбы народаў (1981) і інш.
Памёр 08.09.2010.
Варыянтная форма
Leancjuk, Anatolіj Sjargeevіch (1932—2010) |
Leontiuk, A. S. (1932—2010) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Закономерности морфогенеза грудной клетки и ее иннервации у человека и животных : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.02 / Леонтюк Анатолий Сергеевич. — Минск, 1973.
Леонтюк Анатолий Сргеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 444.
Леанцюк Анатоль Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 171.
Памяти Анатолия Сергеевича Леонтюка : [некролог] // Здравоохранение. — Минск, 2010. — № 11. — С. 80.
Доктор медицинских наук, профессор А. С. Леонтюк : биобиблиографический указатель / [авторы-составители: Б. А. Слука, С. М. Марголина, И. А. Мельников]. — Минск, 2002.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.