Справка
Нарадзіўся 17.04.1948, г. Светлаград, Стаўрапольскі край, Расія. Спецыяліст у галіне цеплафізікі і тэарэтычнай цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2022), дацэнт (1985). Акадэмік Міжнароднай акадэміі холаду (2019).
Адукацыя: Краснадарскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Халадзільныя і кампрэсарныя машыны і ўстаноўкі", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1971), Адэскі тэхналагічны інстытут халадзільнай прамысловасці (аспірантура, 1980).
Навуковыя інтарэсы: цеплаабмен пры фазавых пераходах; канвектыўны цеплаабмен пры цячэнні несціскальных вадкасцей.
Месца працы, пасада: Радыёлакацыйная станцыя г. Грознага (1971–1973, начальнік); СПКБ "Нефтегазпромавтоматика" (г. Грозны; 1974–1975, канструктар); Грозненскі холадакамбінат (1975–1978, галоўны інжынер); Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 1980; кафедра "Прамысловая цеплаэнергетыка і экалогія", з 1983 – дацэнт, у 1992–2017 – загадчык кафедры, з 2022 – прафесар). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта (2004).
E-mail: av.ovsyannik@mail.ru
Вариантная форма
Aŭsânnіk, Anatolij Vasil'evič (род. 1948) |
Ovsiannik, A. V. (нар. 1948) (английский язык) |
Ovsyannik, A. V. (нар. 1948) (английский язык) |
См. также
Источники информации
Теплообмен при кипении на развитых поверхностях в промышленных теплообменных аппаратах : диссертация ... доктора технических наук : 01.04.14 : защищена 25.03.2022 : утверждена 11.07.2022 / Овсянник Анатолий Васильевич. — Санкт-Петербург, 2022.
Анкета вучонага.
Овсянник Анатолий Васильевич // Кто есть кто в энергетике Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2015. — С. 361.
Овсянник Анатолий Васильевич // Путь в науку. — Гомель, 2011. — Вып. 6 : Очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — С. 216.
Фатаграфія.
Сайт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. Персанальная старонка.
Электронная бібліятэка ГДТУ імя П. В. Сухога.
"Google Scholar".
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.