unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Дзмітрыеў, Андрэй Сяргеевіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія ; 1925—1989)

    Нарадзіўся 29.06.1925, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1971). Акадэмік АН БССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980–1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1954), Інстытут фізіялогіі АН БССР (аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні гравітацыйнай біялогіі.
    Месца працы, пасада: Інстытут фізіялогіі АН БССР (з 1957, вучоны сакратар, з 1960 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова з 1970 – загадчык лабараторыі спецыяльнай фізіялогіі); АН БССР (з 1973, галоўны вучоны сакратар Прэзідыума, у 1978–1987 – віцэ-прэзідэнт, з 1987 – член Прэзідыума).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1978), ордэны "Знак Почета" (1967), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1985), Айчыннай вайны II ступені (1985) і інш.
    Памёр 13.04.1989.

        Варыянтная форма
    Dzmіtryeŭ, Andrèj Sârgeevіč (1925—1989)

        Гл. таксама
    Інстытут фізіялогіі (Мінск)
    Дмитриев, Андрей Сергеевич (доктор биологических наук ; физиология ; 1925—1989) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Лабиринтные и экстралабиринтные механизмы некоторых вегетативных и соматических реакций на гравитационные воздействия : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.102 / А. С. Дмитриев. — Минск, 1969.
    Дмитриев Андрей Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 387.
    Дзмітрыеў Андрэй Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 124.
    Дмитриев Андрей Сергеевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 99—100.
    Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў : (да 50-годдзя з дня нараджэння) / М. А. Барысевіч [і інш.] // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1975. — № 4. — С. 122—124.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".