На главную |
---|
Справка
Залатухін, Юрый Дзмітрыевіч (кандыдат тэхнічных навук ; будаўніцтва ; нар. 1932) |
Нарадзіўся 02.06.1932, г. Кіраваград (Крапіўніцкі), Украіна. Інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў. Кандыдат тэхнічных навук (1968), прафесар (1991).
Адукацыя: Адэскі гідратэхнічны інстытут (1956), Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1967).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне і выпрабаванне жалезабетонных канструкцый; рэканструкцыя і павелічэнне эксплуатацыйнай надзейнасці збудаванняў.
Месца працы, пасада: Новакузнецкі будаўнічы тэхнікум, Новакузнецкае аддзяленне Заходне-Сібірскага філіяла Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, Кіраваградскі філіял Харкаўскага політэхнічнага інстытута, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 1967, прафесар кафедры "Будаўнічыя канструкцыі, асновы і фундаменты", у 1986–1992 – загадчык кафедры, 1971–1975 – намеснік, 1975–1986 – дэкан факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва).
Варыянтная форма
Zolotuhin, Ûryj Dzmitryevič (нар. 1932) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование электротермического и электротермомеханического натяжения арматуры на бетон с применением в контактном слое полимерных материалов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 480 / Ю. Д. Золотухин. — Ленинград, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Залатухін Юрый Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 511.
Золотухин Юрий Дмитриевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 61.
Испытание на прочнсть : Золотухин Юрий Дмитриевич / Т. А. Власюк // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 82—87 : фото.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |