![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Шапіра, Майсей Навумавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; траўматалогія і артапедыя ; 1884—1970) |
Нарадзіўся 14.04.1884, г. Мінск. Хірург, траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1939). Галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя БССР (з 1946). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў.
Адукацыя: Венскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1908), Казанскі ўніверсітэт (здаў дзяржаўныя экзамены для атрымання дыплома, 1909).
Навуковыя інтарэсы: лячэнне наступстваў поліяміеліту і выяўленых артапедычных дэфектаў ў дзяцей; метады хірургічнага лячэння захворванняў пазваночніка, касцей і суставаў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пазней Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1922–1941; асістэнт хірургічнай клінікі, з 1927 – загадчык кафедры артапедыі); Наркамат унутраных спраў (Куйбышаў; 1941, урач лагернай бальніцы); Кіргізскі медыцынскі інстытут (з 1942, загадчык кафедры шпітальнай хірургіі), адначасова галоўны хірург эвакашпіталяў Кіргізіі і намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР; Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (Яраслаўль, 1943–1944, прафесар кафедры шпітальнай хірургіі; Мінск, 1945–1957, загадчык кафедры артапедыі і ваенна-палявой хірургіі); Навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі (з 1944; у 1944–1950 – дырэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1940), ордэны Леніна, "Знак Почета", знак "Отличник здравоохранения", медалі.
Памёр 29.06.1970.
Варыянтная форма
Šapіra, Majsej Navumavіč (1884—1970) |
Шапіра, Маісей Наумавіч (1884—1970) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Шапиро Моисей Наумович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 564.
Шапіра Майсей Навумавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 373.
Шапиро Моисей Наумович // Флагман белорусской медицины : от истоков к современности : 90 лет / Республиканский научно-практический центр травматологии и ортопедии; [автор текста И. В. Гребенчук]. — Минск, 2020. — С. 49—50.
Сайт часопіса "Мишпоха".
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |