На главную |
---|
Справка
Бабук, Уладзімір Вікенцьевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; анатомія ; 1897—1977) |
Нарадзіўся 26.07.1897 (14.07.1897 па ст. ст.), с. Навасёлкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня. Урач-хірург, тапографаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938).
Адукацыя: Магілёўская фельчарская школа (1917), Казанскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1923).
Навуковыя інтарэсы: траўмы і траўматычны шок; вострыя страты крыві; гнойныя хірургічныя захворванні; хваробы сасудаў.
Месца працы, пасада: Чэрвеньскі павятовы аддзел аховы здароўя (1923, загадчык); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1924–1930, кафедра агульнай хірургіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1941, з 1937 – загадчык кафедрамі агульнай хірургіі, аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі; Яраслаўль, 1943–1944, загадчык кафедры агульнай хірургіі; Мінск, 1944–1969, у 1944–1949 – загадчык кафедры агульнай хірургіі, у 1949–1962 – аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, з 1962 – кансультант); Кіргізскі медыцынскі інстытут (1941–1943, загадчык кафедры агульнай і факультэцкай хірургіі), адначасова галоўны хірург, кансультант эвакашпіталяў); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1946–1949, дырэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1948) і інш.
Памёр 20.09.1977, пахаваны на ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Варыянтная форма
Babuk, Uladzіmіr Vіkenc'evіč (1897—1977) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Бабук Владимир Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 170—171. (Месяц нараджэння: чэрвень.)
Бабук Уладзімір Вікенцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 194. (Месяц нараджэння: чэрвень.)
Бабук Владимир Викентьевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011. — Минск, 2011. — С. 9—10.
Бабук Владимир Викентьевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006). — Минск, 2006. — С. 11.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |