unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шульц, Файфель Якаўлевіч (хірургія ; арганізацыя аховы здароўя ; 1901—1963)

    Нарадзіўся 00.00.1901, мяст. Бабруйск, Бабруйскі павет, Мінская губерня (сучас. горад, Магілёўская вобласць). Урач-хірург, арганізатар аховы здароўя. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1930).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні гістагенезу валляка; тактыка і вынікі ўргентнай хірургічнай дапамогі пры вострай паталогіі брушной поласці.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1930–1935, у 1930–1933 – ардынатар хірургічнай клінікі, адначасова ў 1931–1933 – дэкан медыка-прафілактычнага факультэта, у 1933–1935 – асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі, у 1934–1935 – намеснік дырэктара па вучэбнай частцы; 1937–1941, дырэктар інстытута, адначасова асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі; 1952–1959 – асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі); Мінскі гарадскі аддзел аховы здароўя (1936–1937, загадчык); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1945–1946, дырэктар); 1-я Рэспубліканская клінічная бальніца (1946–1952, галоўны ўрач).
    Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач БССР" (1949), медалі і інш.
    Памёр 01.10.1963, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

        Варыянтная форма
    Šul'c, Fajfel' Âkaŭlevič (1901—1963)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Рэктар
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Шульц, Файфель Яковлевич (хирургия ; организация здравоохранения ; 1901—1963) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Шульц Файфель Яковлевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 10—11.
    Шульц Файфель Яковлевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 8—9.
    Шульц Файфель Яковлевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 49—50.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Персанальная старонка.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.