unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ганчарова, Надзея Вячаславаўна (кандыдат біялагічных навук ; 1952—2020)

    Нарадзілася 25.11.1952, пас. Ліменда (мікрараён г. Котлас), Архангельская вобласць, Расія. Фізіёлаг раслін, эколаг. Кандыдат біялагічных навук (1984), дацэнт (0000).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Біялогія", 1975), Інстытут фотабіялогіі АН БССР (аспірантура, 1987).
    Навуковыя інтарэсы: рэгіянальныя праблемы радыеэкалогіі; рэмедыяцыя тэрыторый; біяманіторынг і біятэсціраванне аб'ектаў навакольнага асяроддзя; экафізіялогія; механізмы ўплыву антрапагенных фактараў на раслінныя арганізмы; радыебіялогія і радыяцыйная бяспека; бяспека жыццядзейнасці чалавека; экалагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця.
    Месца працы, пасада: Інстытут фотабіялогіі АН БССР (1976–1988, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытут радыебіялогіі АН Беларусі (1989–1995, старшы навуковы супрацоўнік), Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1995, прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту, загадчык кафедры ЮНЕСКА "Радыяцыя і менеджмент навакольнага асяроддзя").
    Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" і інш.
    Памерла 26.10.2020.

        Варыянтная форма
    Gančarova, Nadzeâ Vâčaslavaŭna (1952—2020)
    Goncharova, Nadezhda V. (1952—2020) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава (Мінск). Факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя
    Гончарова, Надежда Вячеславовна (кандидат биологических наук ; 1952—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Образование хлорофиллов А и Б из экзогенных субстратов в бесклеточной системе : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 03.00.12 / Гончарова Надежда Вячеславовна. ― Минск, 1985.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гончарова Надежда Вячеславовна (25.11.1952—26.10.2020) // Журнал Белорусского государственного университета. Экология. — 2020. — № 4. — С. 108—109.
    Памяти Надежды Гончаровой // Навука. — Мінск, 2020. — 9 лістапада (№ 45). — С. 7.
    Сайт Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".