unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ярмоленка, Мікалай Фёдаравіч (доктар хімічных навук ; фізічная хімія ; неарганічная хімія ; 1900—1972)

    Нарадзіўся 29.01.1900, в. Клюкаўка, Аршанскі раён, Віцебская вобласць. Вучоны ў галіне фізічнай, калоіднай і неарганічнай хіміі. Доктар хімічных навук (1935), прафесар (1931). Акадэмік АН БССР (1947).
    Адукацыя: 2-гі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1924).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне заканамернасцей адсорбцыі, сінтэзу і накіраваных змяненняў структуры; фізіка-хімічныя ўласцівасці сарбентаў і каталізатараў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. і. Леніна (з 1924, у 1934–1938 і 1943 – да 1965 – загадчык кафедры аналітычнай хіміі), адначасова Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут (Мінск; з 1930 – загадчык кафедры агульнай хіміі), Інстытут хіміі АН БССР (1932–1938 і 1944–1958, загадчык лабараторыі калоіднай хіміі); Тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (Кіеў; 1939–1941), адначасова АН Украінскай ССР (1940–1941, загадчык лабараторыі калоіднай хіміі); Сталінградскі медыцынскі інстытут (1941–1942, загадчык кафедры); Ташкенцкі тэкстыльны інстытут (1942–1943, прафесар); АН БССР (акадэмік-сакратар, 1946–1952 і 1957–1963 – Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук; 1963–1969 – Аддзяленне хімічных навук); Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР (1959–1972, загадчык лабараторыі сінтэтычных сарбентаў і сарбцыйных працэсаў).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навук БССР" (1949), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1954) і інш.
    Памёр 10.06.1972.

        Варыянтная форма
    Jermolenko, N. (1900—1972) (нямецкая мова)
    Ârmolenka, Mіkalaj Fëdaravіč (1900—1972)

        Гл. таксама
    Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (Мінск)
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Минск). Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук
    Ермоленко, Николай Федорович (доктор химических наук ; физическая химия ; неорганическая химия ; 1900—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Ермоленко Николай Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 506.
    Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 302.
    Ермоленко Николай Федорович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 107—108.
    Николай Федорович Ермоленко : (к 100-летию со дня рождения) / В. С. Комаров [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2000. — № 1. — С. 138—141.
    Ермоленко Николай Федорович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 262—263.