unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бялькевіч, Пётр Іларыёнавіч (доктар хімічных навук ; фізічная хімія ; 1907—1992)

    Нарадзіўся 27.01.1907, г. Мінск. Вучоны ў галіне фізічнай хіміі, хіміі торфу. Доктар хімічных навук (1952), прафесар (1952). Член-карэспандэнт АН БССР (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1928).
    Навуковыя інтарэсы: кінетыка тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў; хімічная перапрацоўка торфу.
    Больш за 90 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Інстытут хіміі АН БССР (1936–1941, малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі; 1945–1952 – загадчык лабараторыі фізічнай хіміі, з 1947 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Інстытут торфу АН БССР (1952–1987; у 1952–1960 – дырэктар, з 1960 – загадчык лабараторыі фізіка-хіміі торфу), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1947–1960, дацэнт, прафесар, з 1949 – загадчык кафедры аналітычнай хіміі, у 1951–1953 – дэкан хімічнага факультэта) і Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1965–1967, загадчык кафедры фізічнай хіміі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1980), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977) і інш.
    Памёр 28.05.1992.

        Варыянтная форма
    Bâl'kevіč, P. I. Pëtr Іlaryënavіč (1907—1992)

        Гл. таксама
    Інстытут прыродакарыстання (Мінск). Дырэктар
    Белькевич, Петр Илларионович (доктор химических наук ; физическая химия ; 1907—1992) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование кинетики автокаталитического разложения твердых веществ : автореферат диссертации ... доктора химических наук / П. И. Белькевич. — Минск, 1951.
    Белькевич Петр Илларионович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 349.
    Бялькевіч Пётр Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 403—404.
    Белькевич Петр Илларионович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 329.
    Белькевич Петр Илларионович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 26.
    Петр Илларионович Белькевич : (к 80-летию со дня рождения) / И. И. Лиштван [и др. ] // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя хімічных навук. — 1987. — № 2. — С. 119—121.