Справка
Нарадзіўся 02.10.1916, в. Стайкі, Лепельскі павет, Віцебская губерня (сучас. Ушацкі раён, Віцебская вобласць). Фізікахімік. Доктар хімічных навук (1971). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1940).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне элементарных працэсаў каталізу; радыяцыйны каталіз; радыёліз неарганічных і арганічных дыэлектрыкаў.
Месца працы, пасада: Інстытут хіміі АН БССР (1946–1958; у 1949–1952 – старшы навуковы супрацоўнік, з 1952 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі (1958–1981; з 1958 – загадчык лабараторыі радыяцыйных каталітычных працэсаў); Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем (з 1989).
Узнагароды: ордэны і медалі.
Памёр 12.01.1996.
Варыянтная форма
Markevič, Sârgej Vasіlevіč (1916—1996) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование изотопного обмена водорода на алюмосиликатах : автореферат диссертации ... доктора химических наук : 02-073 / Маркевич С. В. — Минск, 1969.
Мірнае выкарыстанне атамнай энергіі / С. В. Маркевіч. — Мінск, 1959.
Маркевич Сергей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 647.
Маркевіч Сяргей Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 118.
Сергей Васильевич Маркевич : (к 60-летию со дня рождения) / Б. В. Ерофеев [и др.] // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя хімічных навук. — 1976. — № 6. — С. 124—125.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.