unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лукашоў, Канстанцін Ігнатавіч (доктар геолага-мінералагічных навук ; геалогія ; геахімія ; 1907—1987)

    Нарадзіўся 07.01.1907 (25.12.1906 па ст. ст.), в. Гарадзец, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць. Геолаг, геахімік. Доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). Акадэмік АН БССР (1953).
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Геаграфія глеб", 1931; аспірантура, 1934).
    Навуковыя інтарэсы: грунтазнаўства; фізічная і эканамічная геаграфія; развіццё біясферы і праблемы рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і аховы прыроднага асяроддзя; праблемы рэсурсаў і гандлёвай палітыкі замежных дзяржаў.
    Заснавальнік генетычнага грунтазнаўства ў Савецкім Саюзе і беларускай геахімічнай школы.
    Месца працы, пасада: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1934–1939; у 1934–1937 – асістэнт, дацэнт, намеснік дэкана, дэкан геалага-глебавага факультэта, у 1938–1939 – рэктар і загадчык кафедры грунтазнаўства); Наркамат знешняга гандлю СССР (1939–1952; у 1939–1944 – старшыня "Amtorg Trading Corporation" у ЗША, пазней эксперт у ЗША пры міністры знешняга гандлю СССР; і адначасова ў 1945–1952 – прафесар Інстытута знешняга гандлю, у 1945–1947 – загадчык кафедры міжнароднага гандлю, з 1947 – эканамічнай геаграфіі); Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1949–1952 – загадчык кафедры фізічнай геаграфіі замежных краін); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1952–1957 – рэктар); АН БССР (1956–1969, віцэ-прэзідэнт); Лабараторыя геахімічных праблем АН БССР (1957–1971 – загадчык); Інстытут геахіміі і геафізікі (з 1971; у 1971–1977 – дырэктар, адначасова з 1975 – загадчык аддзела геахіміі біясферы і ландшафтаў, з 1980 – лабараторыі рэгіянальнай геахіміі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1967), Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1966) і інш.
    Памёр 23.05.1987.

        Варыянтная форма
    Lukašoŭ, Kanstancіn Іgnatavіč (1907—1987)
    Lukashev, K. I. (1907—1987) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Інстытут геахіміі і геафізікі (Мінск). Дырэктар
    Лукашев, Константин Игнатьевич (доктор геолого-минералогических наук ; геология ; геохимия ; 1907—1987) (на іншай мове)