unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ракоўскі, Уладзімір Яўгенавіч (доктар тэхнічных навук ; 1900—1987)

    Нарадзіўся 05.12.1900, г. Масква, Расія. Вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва. Доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1951). Член-карэспандэнт АН БССР (1940).
    Адукацыя: 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт (1926).
    Навуковыя інтарэсы: хімія і хімічная тэхналогія торфу; тэорыя тэрмічнай дэструкцыі прыродных палімераў; пытанні паходжання цвёрдага паліва і нафты; тэхналогія атрымання біялагічна актыўных рэчываў з торфу; хімічная тэорыя спякання вуглёў.
    45 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
    Месца працы, пасада: Усесаюзны навукова-даследчы інстытут тарфяной прамысловасці (1923–1941, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1926 – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1938 – намеснік дырэктара); Інстытут торфу АН БССР (1943–1963; у 1943–1950 і 1960–1963 – дырэктар, у 1949–1960 – загадчык лабараторыі); Маскоўскі тарфяны інстытут (з 1944, загадчык кафедры тэхналогіі хімічнай і тэрмічнай перапрацоўкі торфу); Калінінскі політэхнічны інстытут (1964–1969, загадчык кафедры хімічнай тэхналогіі цвёрдага паліва); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут тарфяной прамысловасці. Маскоўскі філіял (1970–1979, загадчык лабараторыі).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета", медалі.
    Памёр 10.12.1987.

        Варыянтная форма
    Rakoŭskі, Uladzіmіr Âŭgenavіč (1900—1987)
    Rakovsky, V. E. (1900—1987) (англійская мова)
    Rakowski, W. E. (1900—1987) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут прыродакарыстання (Мінск). Дырэктар
    Раковский, Владимир Евгеньевич (доктор технических наук ; 1900—1987) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Раковский Владимир Евгеньевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 395. (Інфармацыя: доктар хімічных навук.)
    Ракоўскі Уладзімір Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 285. (Інфармацыя: доктар хімічных навук.)
    Раковский Владимир Евгеньевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 486—487.
    Владимир Евгеньевич Раковский : (к 75-летию со дня рождения) / Н. И. Мицкевич [и др.] // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя хімічных навук. — 1975. — № 6. — С. 123—125.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".