Справка
Нарадзіўся 17.03.1905, с. Слізнёва, Смаленская вобласць. Вучоны ў галіне гідрагеалогіі і прыкладной геалогіі, дзяржаўны дзеяч. Доктар геолага-мінералагічных навук (1940), прафесар (1940). Акадэмік АН БССР (1960).
Адукацыя: Маскоўская горная акадэмія (1929).
Навуковыя інтарэсы: пытанні пошуку і разведкі падземных вод; разведка, распрацоўка і асваенне нафтагазавых радовішчаў; гідрагеалогія грунтавых вод, састаў, умовы залягання і ўтварэння.
Месца працы, пасада: Інстытут збудаванняў УСНГ СССР (з 1928, з 1930 – намеснік загадчыка Бюро падземных вод); Усесаюзны НДІ інжынерна-будаўнічай гідратэхнікі і гідрагеалогіі (1931–1934, намеснік дырэктара па навуковай частцы); Інстытут ВОДГЕА (намеснік дырэктара па навуковай частцы); Навукова-даследчае бюро гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі (Масква; з 1936, дырэктар); Усесаюзны НДІ гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі (Маскоўская вобласць; 1939–1950 і 1953–1954, дырэктар); Міністэрства геалогіі СССР (1950–1953, намеснік міністра); Аддзяленне геалагічных і геаграфічных навук АН СССР (з 1954, намеснік акадэміка-сакратара) і адначасова Лабараторыя гідрагеалагічных праблем АН СССР (старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут геалагічных навук АН БССР (з 1961, дырэктар); Лабараторыя геахімічных праблем АН БССР (з 1964, загадчык сектара); Інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР(з 1971, загадчык аддзела, з 1978 – загадчык лабараторыі).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1968), Дзяржаўная прэмія СССР (1947, 1952), Дзяржаўная прэмія БССР (1972) і інш.
Памёр 08.04.1981.
Варыянтная форма
Bagamolaŭ, Gerasіm Vasіlevіč (1905—1981) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...