На главную |
---|
Справка
Бліадухо, Мікалай Фёдаравіч (геалогія ; 1878—1935) |
Нарадзіўся 10.12.1878, мяст. Ігумен, Мінская губерня (сучас. г. Чэрвень, Мінская вобласць). Геолаг. Прафесар (1926). Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).
Адукацыя: Пецярбургскі горны інстытут (1903).
Навуковыя інтарэсы: геалогія і карысныя выкапні БССР.
Месца працы, пасада: Геалагічная экспедыцыя на Далёкім Усходзе (1903–1907, начальнік геолага-разведачнай партыі); Геалагічны камітэт (Ленінград; 1907–1909); Золатасплаўная і аналітычная лабараторыі (Томск; 1909–1911, загадчык); Енісейская горная акруга (Краснаярск; 1911–1917, кіраўнік), адначасова Барнаульскі сельскагаспадарчы тэхнікум (з 1911, выкладчык); Горна-пошукавыя партыі на Алтаі (1917–1922, кіраўнік); Горны аддзел упраўлення Савета народнай гаспадаркі БССР (1922–1925, начальнік), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1923, загадчык кафедры геалогіі); Інстытут беларускай культуры (Мінск; з 1926, кіраўнік Камісіі для вывучэння натуральных прадукцыйных сіл Беларусі, з 1927 – дырэктар Інстытута геалогіі); Інстытут геалогіі і гідрагеалогіі Беларускай АН (1929–1935 – дырэктар).
Памёр 13.01.1935, пахаваны на Ваенных могілках, Мінск.
Варыянтная форма
Blіaduho, Mіkalaj Fëdaravіč (1878—1935) |
Гл. таксама
Блиодухо, Николай Федорович (геология ; 1878—1935) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Блиодухо Николай Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 407.
Бліадухо Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 190—191.
Блиодухо Николай Федорович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 43—44.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
БД Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі "Белорусские имена в мировой науке и технике".
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |