unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бабосаў, Яўген Міхайлавіч (доктар філасофскіх навук ; нар. 1931)

    Нарадзіўся 23.02.1931, г. Разань, Расія. Філосаф, сацыёлаг, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1972), прафесар (1973). Акадэмік НАН Беларусі (1994).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1955).
    Навуковыя інтарэсы: філасофска-метадалагічныя праблемы навуковага пазнання; гнасеалагічныя механізмы навуковых рэвалюцый; асаблівасці ўзаемадзеяння навукова-тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1957–1958); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959–1960); Інстытут філасофіі і права АН БССР (1960–1962, вучоны сакратар і 1977–1989, дырэктар); ЦК Камуністычнай партыі БССР (1962–1977, намеснік загадчыка аддзела навукі і навучальных устаноў) і адначасова Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ (з 1973, прафесар кафедры філасофіі); Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі (1990–1998 – дырэктар, з 1998 – загадчык аддзела, з 2003 – кіраўнік Цэнтра сацыялогіі кіравання, права і палітыкі, з 2008 – загадчык аддзела сацыялогіі палітыкі і інфармацыйных тэхналогій, з 2012 – галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1996), Дзяржаўная прэмія БССР (1984), ордэн "Знак Почета" (1967) і інш.

        Варыянтная форма
    Babosaŭ, Âŭgen Mіhajlavіč (нар. 1931)
    Babosov, Yevgeny Mikhailovich (нар. 1931) (англійская мова)
    Бабосов, Є. М. (нар. 1931) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут сацыялогіі (Мінск). Дырэктар
    Інстытут філасофіі (Мінск)
    Бабосов, Евгений Михайлович (доктор философских наук ; род. 1931) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Модернизация философско-теологической доктрины католицизма под воздействием научно-технической революции : автореферат диссертации ... доктора философских наук / Е. М. Бабосов. — Москва, 1971.
    Бабосов Евгений Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 169.
    Бабосаў Яўген Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 183.
    Бабосов Евгений Михайлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 34—35.
    Евгений Михайлович Бабосов : к 85-летию со дня рождения / [составители: А. Н. Данилов и др.]. — Минск, 2016.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".
    "eLIBRARY.RU".