Справка
Нарадзіўся 18.11.1928, в. Кусціна, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Дацэнт (1982).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічнае выхаванне", 1949).
Навуковыя інтарэсы: методыка фізічнага выхавання ў школе.
Месца працы, пасада: Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1949–1951, выкладчык), СШ № 1 г. Брэста (1951–1954, настаўнік), Брэсцкі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў (1954–1978, метадыст физічнага выхавання, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета фізічнага выхавання), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1978–1994, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, у 1980–1984 – дэкан факультэта фізічнага выхавання).
Узнагароды: званні "Заслужаны настаўнік Беларускай ССР" (1964), "Заслужаны трэнер Беларускай ССР" (1967), "Майстар спорту СССР", нагрудны знак "Выдатнік народнай адукацыі" (1957) і інш.
Варыянтная форма
Nâpraŭski, Mihail Markavič (нар. 1928) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Двигательные способности школьников: методика воспитания / [авторы-составители: В. П. Артемьев, М. М. Неправский, В. Ф. Степусь]. ― Брест, 1996.
Спортивный комплекс школы / М. М. Неправский. ― Минск, 1980.
Методыка складання канспекта школьнага уроку фізічнай культуры / [М. М. Няпраўскі]. ― Брэст, 1995.
Анкета вучонага (без анкеты).
Няпраўскі Міхаіл Маркавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945―2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 46.
Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.