unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ігнатовіч, Пётр Рыгоравіч (кандыдат гістарычных навук ; 1937—2022)

    Нарадзіўся 25.07.1937, в. Цярэсіна, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1975), прафесар (2003).
    Адукацыя: Мінскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1956), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1965), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (аспірантура, 1974).
    Навуковыя інтарэсы: сацыяльныя праблемы развіцця беларускага грамадства; беларуская нацыянальная культура; сацыякультурная дзейнасць ва ўмовах трансфармацыі беларускага грамадства; сацыялогія культуры.
    Месца працы, пасада: сельская школа (Чэрвенскі раён, Мінская вобласць; 1956–1959, настаўнік), Чэрвенскі раённы камітэт ЛКСМБ (сакратар), Чэрвенскі раённы Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (начальнік аддзела культуры), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1975–1981, дацэнт кафедры навуковага камунізму), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1981, прафесар кафедры культуралогіі, у 1992–2003 – загадчык кафедры, з 2015 – прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук, з 2021 – кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).
    Узнагароды: нагрудны знак "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" (2012) і інш.
    Памёр 22.12.2022.

        Варыянтная форма
    Ignatovič, Pëtr Rygoravič (1937—2022)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
    Игнатович, Петр Григорьевич (кандидат исторических наук ; 1937—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Деятельность Компартии Белоруссии по повышению роли клубных учреждений в коммунистическом воспитании трудящихся (1966—1970 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.01 / Игнатович Петр Григорьевич. ― Минск, 1974.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Адданы навуцы аб культуры (да 75-годдзя з дня нараджэння прафесара П. Р. Ігнатовіча) / А. І. Смолік // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2012. — № 1. — С. 149—153.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
    Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.